На галоўную старонку

ЛІТАРАТУРА (лац. lіttегаtura напісанае ад littera літара), усё пісьменства, сукупнасць пісьмовых і друкаваных тэкстаў, у якіх зафіксаваны вопыт працоўна-практычнага, навукова-тэарэтычнага і эстэтычнага асваення рэчаіснасці чалавекам. Паводле зместу адрозніваюць інфармацыйную, навуковую, мастацкую Л., паводле паходжання — арыгінальную і перакладную, паводле прызначэння — навучальную, паліт., тэхнічную і г.д. 3 18 ст. тэрмін Л. замацаваўся за прыгожым пісьменствам - відам мастацтва, дзе вобразнасць ствараецца з дапамогаю слова. Мастацкая Л. падзяляецца на вусна-паэтычную творчасць (фальклор) і пісьмовую.

Зараджэнне Л. на бел. землях выклікана надзённымі патрэбамі культ.-гіст. развіцця і непасрэдна звязана са з'яўленнем у 10 ст. ва ўсх. славян пісьменства, чаму спрыяла і прыняцце хрысціянства. Яна абапіралася на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візантыйскай Л. і спачатку развівалася ў цеснай сувязі з Л. Кіеўскай Русі. На Беларусі ў эпоху сярэдневякоўя бытавалі ўсе асн. віды, жанры і творы стараж. Л., якая вызначалася сур'ёзнасцю зместу, значнасцю тэм, праблем і герояў, высокай ідэйнасцю, сінкрэтызмам, з перавагай твораў царк.-рэліг. характару. Найбуйнейшымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе перапісваліся розныя творы богаслужэбнага прызначэння, узніклі шматлікія помнікі дзелавой Л., свецкай і клерыкальнай (граматы, пасланні, словы і інш.), вяліся мясц. летапісы,. складзены арыгінальныя жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы Кірыла Тураўскі (12 ст.). Развіццю пісьменства і Л. ў 13—15 ст. садзейнічалі паліт. аб'яднанне бел. зямель у ВКЛ, у якім бел. мова атрымала статус дзяржаўнай, і завяршэнне фарміравання бел. народнасці са сваёй адметнай культурай. У гэты перыяд актыўна развівалася дзелавое пісьменства, з'явіліся пераклады твораў зарубежнай Л. на бел. мову. 3 Беларуссю звязаны найб. плённы перыяд жыцця і творчай дзейнасці балгарскага пісьменніка Цамблака Грыгорыя. У 1-й пал. 15 ст. зарадзілася агульнадзярж. летапісанне, у якім творча выкарыстаны стараж.-рус. літ. традыцыі. Першыя бел.-літ. летапісньы помнікі ("Летапісец еялікіх князёў літоўскіх” і Беяаруска-літаўскі летапіс 1446) адлюстравалі выдатную ролю літ.-бел. дзяржавы ў тагачаснай Еўропе і сталі здабыткам бел. гіст. прозы. Важныя культ.-гіст. зрухі ў жыцці бел. грамадства, рост духоўных запатрабаванняў, зараджэнне рэнесансавага гуманізму, пашырэнне сувязей з перадавымі краінамі Еўропы, узнікненне кнігадрукавання і інш. фактары спрыялі развіццю бел. Л. ў 16 ст. У эпоху Адраджэння высокай дасканаласці дасягнула бел. літ. мова, створаны выдатныя помнікі прававой думкі бел. і літ. народаў (Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588), з'явіліся новыя віды і жанры (кніжная паэзія, рэфармацыйная публіцыстыка, гіст.-мемуарная проза, драматургія), склалася плеяда таленавітых літаратараў, узмацніліся працэсы секулярызацыі і гуманізацыі Л. Этапнае значэнне ў Іісторыі бел. Л. мела шматгранная творчая дзейнасць асветніка-гуманіста, першадрукара, пісьменніка і перакладчыка Ф.Скарыны. Ён быў заснавальнікам новага, гуманіст. тыпу перакладу ва Усх. Еўропе, пачынальнікам бел. вершаскладання, аўтарам змястоўных і дасканалых прадмоў, у якіх вытокі бел. філал. навукі і літ. крытыкі. Першую рэнесансавую паэму аб роднай зямлі “Песня пра зубра” склаў на лац. мове М.Гусоўскі. У бел. летапісанні 16 ст. ўзмацніліся ідэі дзярж. патрыятызму, пагадовы дакумент.-дзелавы выклад падзей стаў спалучацца з жывым, займальна-белетрыстычным іх апісаннем, а нац. гісторыя стала падавацца як самабытная і сама-цэнная з'ява. Найб. поўна і літаратурна дасканала яна выкладзена ў “Хроніцы Быхаўца”, апошнім агульнадзярж. летапісным зводзе, прысвечаным гіст. мінуўшчыне Літвы і Беларусі ад легендарных часоў да пач. 16 ст. Праблемы лёсу Радзімы, удасканалення чалавека і грамадства былі галоўнымі ў Л. эпохі Скарыны. У перыяд позняга Адраджэння (2-я пал. 16 ст.) бел. Л. развівалася пад уплывам ідэй пратэстантызму і рэліг. вальнадумства. Рэфармацыйная публіцыстыка значна ўзбагаціла яе тэматыку і праблематыку. Публіцыст і перакладчык, адзін з заснавальнікаў філал. крытыкі Бібліі ў Еўропе С.Будны выдаў у Нясвіжы “Катэхізiс” (1562) — першую друкаваную кнігу на тэр. сучаснай Беларусі; палеміст А.Волан стварыў больш за 20 публіцыст. твораў на лац. і польск. мовах; абаронца роднага слова В.Цяпінскі першы пераклаў Евангелле на бел. мову. Найб. значным прадстаўніком свецкай аратарскай прозы быў Я.Сапега. Сярод тагачасных паэтаў вылучаўся А.Рымша, які пісаў свае тврры (эпікграмы, гіст. паэмы) на бел. і польск. мовах. Важнае значэнне мелі перакпады на бел. мову выдатных твораў сусв. Л.: кніг Бібліі, Гіст. аповесцей і рыцарскіх раманаў (пра Аляксандра Македонскага, Траянскую вайну, Атылу, Трыстана), зборнiкаў навел і інш.

Складаным і разнастайным было культ. і літ. жыццё на Беларусі ў эпоху барока (канец 16 — сярэдзіна 18 ст.). У Л., якая стала шматмоўнай, адбываўся працэс пераходу ад старой эстэтычнай сістэмы да новай, абнаўляліся і трансфармаваліся жанры, узбагачаліся выяўл. сродкі і стылі, змяняліся прынцыпы адлюстравання жыцця і чалавека, з'явіўся новы герой — прадстаўнік простага народа (селянін, рамеснік). Новыя грамадска-паліт. ўмовы (Люблінская унія 1569 і Брэсцкая унія 1596, контррэфармацыя) выклікалі ўздым палемічнай Л., разнастайнай у ідэйна-тэматычным і жанрава-стылёвым плане. Самымі вядомымі яе прадстаўнікамі былі І.Пацей, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч. Росквіт кнігадрукавання спрыяў пашырэнню жанру прадмоў. 3 узнікненнем школьнага тэатра зарадзілася драматургія (драмы, інтэрмедыі). Актыўна развівалася кніжная паэзія. Сярод малых вершаваных формаў найб. пашыраным быў жанр эпікграмы. Яркі ўзор бел. грамадз. лірыкі пакінуў Я.К.Пашкевіч (верш “Польска квiтнет лацінаю”). Працягвала развівацца паэма, найб. значная — “Лямант на смерць Лявона Карповіча” — створана ў 1620 мевядомым аўтарам на бел. мове. Прыкметны ўклад у развіццё бел. кніжнай паэзіі зрабіў паэт 17 ст. Сімяон Полацкі. Важныя змены перажывала гіст. проза. Агульнадзярж. летапісанне занепадае, але пачынаюць складацца мясц. летапісы. Самы значны з іх Баркулабаўскі летапіс адметны сваім дэмакр. характарам. У сувязі з ростам асобаснага пачатку ў Л. ўзнікаюць сямейныя хронікі, дыярыушы (дзённікі), падарожныя запісы і інш. творы мемуарнага жанру (Ф.Еўлашоўскага, М.К.Радзівіла, С. і Б.Маскевічаў). Літ. жанры ў мінулым мелі пераважна службова-прыкладны, дзелавы ўжытак. Маст. вымысел не быў асн. прынцыпам адлюстравання рэчаіснасці, таму даўняя Л. вызначаецца своеасаблівым гістарызмам. Асн. змес там многiх твраў служылі рэальныя гіст. асобы і падзеі. Творы некат. жанраў (хаджэнні, летапісы і хронікі, дзённікі і мемуары) мелі выразную гіст.-дакумент. аснову. Каштоўныя звесткі пра свой час меліся і ў помніках агіяграфіі (жыціі), гіст. аповесцях і паэмах (“Слова пра паход Ігаравы”, “Сказанне пра Мамаева пабоішча”), хранографах і інш. Спалучэнне дакладнага гіст. факта і літ. вымыслу, сінтэз дакумент.-дзелавога і вобразна-маст. апісання рэчаіснасці надавалі творам тагачаснага пісьменства сінкрэтычны характар. Нягледзячы на паступовае ўзмацненне ў даўняй бел. Л. маст.-выяўл. пачатку, белетрыстычнасці, яна ў цэлым захоўвала цесную сувязь з жыццем і таму з'яўляецца неацэннай крыніцай пазнання гіст. мінуўшчыны. Своеасаблівым тыпам нац. гісторыі ў кантэксце сусветнай былі хранографы (“Вялікая хроніка”), у якіх у выніку белетрызацыі гіст. апавядання адбываўся пераход ад традыцыйнага, дакумент.-дзелавога апісання мінулага да ўласна маст. гіст. прозы. Працэс разбурэння ў Л. сярэдневяковага сінкрэтызму, алітаратурвання дзелавых жанраў, яе далейшая секулярызацыя і дэмакратызацыя засведчылі з'яўленне твораў тумарыстычнага і парадыйна-сатырычнага характару (“Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”). Гэта тэндэнцыя ўзмацнілася ў перыяд позняга барока (2-я пал. 17 — 1-я пал. 18 ст.). Узніклі гумарыстычная паэзія і песенна-інтымная лірыка, новыя творы парадыйна-сатырычнай прозы і драматургіі. Летапісы перасталі быць ананімнымі і часам набывалі рысы гіст.-мемуарнай прозы, падзеі і героі падаваліся ў іх больш жыва і рэалістычна, набліжана да гіст. рэчаіснасці (Магілёўская хроніка Т.Сурты і Ю.Трубніцкага). Зварот да рэальнага жыцця народа, да фальклорных вытокаў і жывой гутарковай мовы садзейнічаў працэсу пераходу ад старой эстэтычнай сістэмы да новай, які ўскладніўся і зацягнуўся ў сувязі з неспрыяльнымі культ.-гіст. ўмовамі. I хрць друкарні выдавалі пераважна царкоўна-рэліг. Л., працягвалі бытаваць творы папярэдніх эпох, а часам ствараліся і новыя ў старых літ. традыцыях (напр., Віцебскі летапіс), гэты працэс стаў ужо незваротны. Творчыя здабыткі бел. Л., як і ўсёй бел. кулыуры эпохі Адраджэння і барока, настолькі багатыя, а ўзровень яе развіцця настолькі высокі, што дало ёй магчымасць уплываць на суседнія краіны, асабліва Расію, а Беларусі выконваць у 16—17 ст. місію пасрэдніка ў літ. і культ. сувязях паміж еўрап. Захадам і Усходам.

Нарастанне адраджэнскіх тэндэнцый уласна бел. Л. пачалося з сярэдзіны 18 ст., калі ў культ. жыцці шырока замацавалася польск. пісьмовая традыцыя. Адрыў бел. пісьменства ад старабел. кніжнай мовы і зварот да народна-гутарковых пластоў здзяйсняліся найперш (як дапускала эстэтыка класіцызму) у “нізкіх” драматургічных жанрах — у польска-бел. інтэрмедыях, у двухмоўнай “Камедыі” К.Марашэўскага і ў “Доктары па прымусу” М.Цяцерскага. Білінгвістычная традыцыя, якая склалася ў пераходны перыяд і аб'ектыўна не давала выпасці бел. слову з пісьмовай традыцыі, перайшла і ў 19 ст. (вершаваная мініяцюра І.Легатовіча “Скажы, вяльможны пане...”, 1838; фарс-вадэвіль В.Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”, 1846). Аўтарская двухмоўнасць Я.Баршчэўскага, Чачота, А.Рыпінскага, Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, А.Вярыгі-Дарэўскага, А.Плуга, В.Каратынскага і інш. утварала двухадзінства бел. і польск. моўных плыняў у творчым працэсе, які вёў да адраджэння ўласна бел. Л. Новая бел. Л. развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сял. асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты (П.Багрым) і літ. творы, пераважна ананімныя (“Віншаванне бондара Савасцея”, “Імяніннае віншаванне”, “Вясна гола перапала” і інш.), а з другога — польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі (у тл. А.Міцкевіч), якія, выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да гіст. праблем нар. жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад “саламяныя стрэхі”. Гэта зрабіла натуральным бел.-польскае моўна-літ. суіснаванне пад вокладкамі аднаго выдання ў кнігах Дуніна-Марцінкевіча “Гапон”, “Вечарніцы і Апантаны” (1855), “Цікава? — Прачытай” (1856), “Дудар беларускі” (1857), у якіх бел. слову адводзілася вядучая роля ў маст. і маральна-этычным планах. Аднаўленне беларускамоўнай Л. апасродкавана вызначалася гіст.-паліт. падзеямі: далучэннем бел. зямель да Рас. імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай і нац.-вызв. рухам, вяршынямі якога былі паўстанні 1794, 1830—31 і 1863—64. Ахвярны подзвіг К.Каліноўскага і распаўсюджанне яго “Мужыцкай праўды” напярэдадні і ў час паўстання 1863—64 паўплывалі на тое, каб адраджэнскія тэндэнцыі перараслі ў адраджэнскі патэнцыял бел. Л., каб творы на бел. мове адрасаваліся ўжо не толькі мужыку, як у Дуніна-Марцінкевіча, а ўсяму народу (хоць і праз вобраз мужыка), як у Ф.Багушэвіча. Выданне Багушэвічавай “Дудкі беларускай” (1891) засведчыла нац.-гіст. самаўсведамленне бел. Л. і незваротнасць працэсу яе адраджэння.

На шляху вяртання ў нац.-моўнае ўлонне бел. Л. ў 2-й пал. 18 і 19 ст. прайшла праз польскамоўнае (А.Нарушэвіч, Ю.Нямцэвіч, Ф.Багамолец), рускамоўнае (І.Сакольскі) і лацінамоўнае (М.Карыцкі) выяўленне класіцызму, зведала сентыменталізм (Ф.Князьнін), асвоіла рамантшм (Міцкевіч, А.Ходзька, Чачот, Т.Лада-Заблоцкі і інш.), заклала асновы рэалізму (Сыракомля, Плуг). Паралельна ўзнікалі беларускамоўныя творы, якія ў 1-й пал. 19 ст. вызначаліся стылявым сінкрэтызмам, хоць адраджэнскія тэндэнцыі спрыялі рамантычнаму светаўспрыманню і замацаванкю паэзіі ў пануючым становішчы, распрацоўваліся такія жанры, як травесційная паэма (“Энеіда навыварат”), парадыйная паэма (“Тарас на Парнасе”), гутарка, быліца (“Купала”, “Халімон на каранацыі” Дуніна-Марцінкевіча), балада (“Нячысцік” Рыпінскага), вершаваная драматургічная сцэнка (“Едзеш, міленькі Адам” Чачота) і лірычны верш (Баршчэўскі, Багрым, Сыракомля, Каратынскі), а з прозы — апавяданне, заснаванае на бытавым анекдоце (“Кручаная баба” Плуга). Абвастрэнне сац. праблем у выніку адмены прыгоннага права (1861) і крах нац.-вызв. надзей у паражэнні паўстання 1863—64 выклікалі пасталенне нац. самасвядомасці бел. грамадства, а праз гэта — ідэйна-мастацкую і жанрава-стылявую разнастайнасць бел. Л. У паэзіі, якая грунтавалася на рамантычным і рэалістычным пачатках, па-ранейшаму была вядучай і арыентавалася на дэмакр. чытача, набывае развіццё грамадз. і публіцыст. лірыка (Багушэвіч, А.Гурыновіч), паглыбляецца асваенне сатыр. жанраў (А.Абуховіч, Ф.Тапчэўскі) і лірычна-філас. кірункаў паэзіі (Я.Лучына), закладваюцца асновы нац. школы перакладу (Лучына, Гурыновіч, З.Трашчкоўская і інш.) Вяршыняй нацыянальна ўсвядомленай ідэі бел. адраджэння ў 19 ст. стала творчасць Багушэвіча, якая засвоіла і развіла папярэднія дэмакр. традыцыі, прадвызначыла адметны шлях бел. Л. пач. 20 ст. і прадугадала ўслед за Міцкевічам, Сыракомлем і Каратынскім уздым духоўнасці на роднай зямлі...

Вячаслаў Чамярыцкi, Уладзiмiр Мархель,

Iрына Багдановiч, Любоў Гарэлiк

Энцыклапедыя Гiсторыi Беларусi. Т.4

Лямант на смерць Лявонцiя Карповiча, 1620г.
Хронiка Лiтоўская i Жмойтская, 17ст.
Полацкае евангелiе, 12ст.
Ілюстр. Псалтыр 1397г. З запісам уладальніка: "Езофович, подскарбій земъскій Велікого Князьства Літовъского"
Зборнік слоў, павучанняў і жыццяў. Беларускі рукапіс 16ст.
Беларускі рэфармацыйны зборнік 16ст.
Апошняя старонка беларускага рукапіснага зборніка твораў Максіма Грэка
Беларускі рукапісны зборнік 16ст. з каляндарнымі кругамі і табліцамі
Старажытны каляндар. Беларускі рукапіс 16ст.
Прадмова Феафілакта Балгарскага да Евангелля паводле Мацвея. Беларускі рукапіс 16ст.
Нотналінейны Ірмалогій. Беларускі рукапіс 17ст.
Зборнік твораў Іпаліта, папы рымскага. Беларускі рукапіс 17ст.
Зборнік твораў Язафата Кунцэвіча
Рыгор Цамбалак. "Слова на нараджэнне Багародзіцы". Беларускі рукапісны зборнік 16ст.
Рукапісная "Прадмова" Васіля Цяпінскага да друкаванага Евангелля
Старонка з "Тэзісаў" Язэпа Руцкага (Вільня, 1608)
Сільвестр Косаў. "Дыдаскалія" (Куцеін, 1652)
"Граматыка" М.Сматрыцкага
"Граматыка", выдадзеная ў Віленскай друкарні Мамонічаў у 1586г.
Старонка паэтычнага зборніка С.Полацкага "Вертоград многоцветный" з вершам пра магніт
Тытульны аркуш кнігі С.Полацкага "Рифмологион, или Стихослов"
Паэтычны эксперымент С.Полацкага


Rating All.BY
Радзіма майго духа META-Ukraine